23 лістапада ў гімназічнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску”, пад час якой навучэнцы парадавалі выразным чытаннем твораў на беларускай мове. Лепшымі былі: Янюк Анастасія (7 “В” клас), Масюк Ксенія (7 “Б” клас). На пачатку акцыі навучэнцы ад бібліятэкараў пачулі, якая цудоўная наша родная мова. Ёсць прыгожыя, мілагучныя і спеўныя словы. Узяць, напрыклад, такія словы: жыта, гасцінец, журавінкі. Паспрабуйце вымавіць іх ціхенька і прыслухайцеся колькі ў гэтых словах ласкі, дабраты, чуласці, сонейка… Кожны беларус павінен быць заклапочаны лесам роднай мовы. Беларуская мова – адно з самых вялікіх тварэнняў беларускага народа, яго гордасць і слава. Колькі напісана і надрукавана на ей за некалькі стагоддзў яе існавання. Кожны адукаваны чалавек павінен у першую чаргу ведаць сваю родную мову, а потым ўжо замежную. #gimn2volk