Папулярызацыя беларускай мовы i культуры

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

Якуб Колас – адзін з самых вялікіх пісьменнікаў, якіх калісьці нараджала беларуская зямля; чалавек, пасланы Богам, каб апець прыгажосць роднай краіны, спазнаць і раскрыць для нас загадкавасць быцця, навучыць жыць і кожны дзень здзіўляцца дарам Сусвету. Шмат збіраў ён “скарбаў невядомых з людскіх сардэц і душ, з палёў сваіх і пушч”. Творчасць Песняра складае цэлую эпоху ў гісторыі айчыннай літаратуры, а мастацкая вартасць яго твораў пацвярджаецца на працягу стагоддзя ўсё новымі пакаленнямі чытачоў. Таму юбілей Якуба Коласа – гэта падзея ў жыцці ўсяго народа.

З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад перыяду, калі жыў і ствараў свае геніяльныя творы класік, і ўсё больш прыцягальным становіцца вобраз Якуба Коласа не толькі як найвыдатнейшага майстра слова, але і як чалавека, з яго марамі, хваляваннямі, радасцямі і клопатамі.

Дом Коласа яшчэ пры яго жыцці быў тым месцам, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. І нават сёння кожны, хто ў яго заходзіць, адчувае сябе вельмі ўтульна ў беражліва захаванай прасторы дома-музея.

Нават цяпер тут адчуваецца прысутнасць самога паэта.

Музей цесна супрацоўнічае з сям’ёй Коласа. Тут працуе яго праўнучка Васіліна. Нядаўна выйшла кніга “Табой я жыў, табой жыву”, прысвечаная жонцы Якуба Коласа. А яшчэ прайшла прэзентацыя кнігі з удзелам унучак класіка і яго праўнучкі.

Супрацоўнікі стараюцца, каб дух Коласа адчуваўся і каля ягонага дома. Там вельмі прыгожа, многія прыходзяць на фотасесіі, што таксама спрыяе папулярнасці музея. А каб лепш зразумець дух Коласа, можна паўдзельнічаць у распрацаванай у музеі гульні “Жыццё па Коласе” – не так лёгка выбраць правільныя рашэнні ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі, якія прымаў у свой час пясняр. Але ж на тое ён і адзіны, і непаўторны Якуб Колас!

У залах музея падрыхтавана да адкрыцця выстава інскрыптаў. Над экспазіцыяй працавала галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Міцкевіч. Праект “Ад усяго сэрца, шчыра: інскрыпты Якуба Коласа” ажыццяўляўся на працягу ўсяго юбілейнага года, а гэтая выстава – знаёмства з яго вынікамі. Паказаць Коласа і як пісьменніка, і як грамадскага дзеяча, і як чалавека, паказаць асяроддзе можна праз яго аўтографы. Кожная кніга тут памятае Якуба Коласа, цеплыню ягоных рук.

Кожная выяўленая кніга з аўтографам адкрывае невядомыя старонкі жыцця паэта, дазваляе даведацца аб асобах з яго акружэння, раскрывае гісторыю кантактаў, стасункаў і сяброўскіх зносін пісьменніка з рознымі людзьмі.

Якуб Колас вельмі любіў людзей, быў добрым і спагадлівым чалавекам, заўсёды дапамагаў тым, хто сапраўды меў у гэтым патрэбу. Як запавет нам, тым, хто жыве сёння, гучаць словы Класіка: “Я прыйшоў у жыццё не дзеля сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас. Калi Вам будзе добра, калi Вы (я тут разумею ўвесь комплекс жыцця) пойдзеце па праўдзiвай дарозе жыцця, калi Вы будзеце мець на ўвазе не толькi сябе, але i народ, якi Вас пусцiў у жыццё, i калi Вы будзеце жыць народам дзеля народа, тады я скажу: «Няхай жа будзе шчаслiва Ваша дарога»”.

Чытайце Коласа, абгрунтоўвайце прачытанае, дзяліцеся ўражаннямі і па магчымасці наведвайце мясціны, якія звязаны з жыццём і працай нашага славутага Песняра!

ФОТА

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” з 19 па 23 верасня 2022 г.

З рэспубліканскім планам мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які пройде з 19 па 23 верасня 2022 г. можна пазнаёміцца па спасылцы.

З планам мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які пройде у гімназіі з 19 па 23 верасня 2022 г. можна пазнаёміцца па спасылцы.

Па старонках Тыдня роднай мовы

 Упершыню ў верасні, з 19 па 23, прайшлі рэспубліканскія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы. Наша гімназія далучылася да святкавання. Усе запланаваныя мерапрыемствы, якія прайшлі ў навучальнай установе, спрыялі папулярызацыі мовы і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы.

 Настаўнікі арганізавалі вучняў, актывізавалі іх дзейнасць, адкрылі ім новыя таямніцы беларускага слова. Адчувалася, што ў большасці вучняў стаўленне да роднай мовы сваё. Гэта “мова, якую вучым”, “мова, якая прыгожа гучыць”, “мова, якая з’яўляецца дзяржаўнай”, “мова, якая неабходна нашай нацыі, бо мы беларусы”, “мова – наш нацыянальны скарб”. Вельмі парадавалі адказы вучняў.

   Большасць мерапрыемстваў прайшло цікава і займальна, пра што сведчаць фотасправаздачы на сайце гімназіі і ў Інстаграме.

  Яшчэ ў межах тыдня была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. На першым паверсе гімназіі была аформлена выстава, якая на працягу тыдня папаўнялася работамі вучняў. Жадаючыя былі, але нямнога. ФОТА

  Вучні X «Б» класа 20 верасня паглядзелі пастаноўку спектакля па п’есе Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”. ФОТА

  У пятніцу вучні XI “А” класа правялі шасцікласнікам экскурсію ў музей “Жанчыны-маці” (экспазіцыя жанчыны-рукадзельніцы).

   Акрамя гэтага, адзінаццацікласнікі падрыхтавалі чэлендж “Мова краіны маёй: пра настаўніка – з любоў”, які прымеркаваны да прафесійнага свята настаўнікаў.

   Тыдзень роднай мовы падышоў да завяршэння. І нейкія высновы кожнаму патрэбна зрабіць. Чалавеку трэба шмат чаго ведаць... Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы, бо так сёння патрабуе час. Трэба ведаць гісторыю краіны, традыцыі, звычаі свайго народа, беларускі фальклор. Гэта сваё, беларускае, роднае.

  Дзе шукаць тыя крыніцы, якія больш дасканала дапамогуць вывучыць кожнаму малому ці даросламу беларускую мову?

   У першую чаргу, трэба заўсёды гаварыць на роднай мове з тымі, хто яе ведае, а яшчэ чытаць літаратуру, цікавіцца ўсім, што мае дачыненне да роднага слова.

23 верасня 2022 г. у рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” вучні XI ”А” класа правялі экскурсію ў музеі “Жанчыны-маці” ГУО "Гімназія №2 г. Ваўкавыска" (экспазіцыя жанчыны-рукадзельніцы) для вучняў VI "Б" класса “Аб родным кpai роднай мовай”.

В преддверии праздника – Дня учителя учащиеся XI "А" класса #gimn2volk приняли участие в челлендже «Мова краіны маёй: пра настаўніка – з любоў’ю». С 19 сентября по 23 сентября 2022 г. участники челленджа записали видео-декламацию стихотворения народного поэта Беларуси Михася Курыла «Настаўнікам», прочитав часть стихотворения, они передавали эстафету 3 друзьям и предлагали продолжить, для этого отмечая аккаунты друзей в публикации. 

Ссылка на видео

#об_учителе, #День_учителя, #ЛьеццамоваБРПА, #Молодежныйпарламент

@dvorets_tvorchestva_grodnо, @brpo.by, @brpo.grodnо

23 верасня ў адпаведнасці з рэспубліканскім планам правядзення Тыдня роднай мовы, вучні гімназіі з задавальненнем прынялі ўдзел у творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

Прыемна назіраць, што ў дзяцей рознага ўзросту ёсць жаданне далучыцца да чытання вершаў : паспрабаваць чытаць вершы, з якімі яшчэ не сустракаліся, або чытаць вершы выразна і ўсвядомлена, загаддзя падрыхтаваўшыся, чытаць так, як адчуваеш душой, каб потым ацанілі добрым словам.

Усе малайцы! Вялікі дзякуй за ўдзел у акцыі!

ФОТА

22.09.2022 в рамках Недели родного языка «Як ты дорага мне, мая родная мова!» учащиеся IV «В» класса #gimn2volk посетили информационно-библиотечный центр, где провели классный час на тему «Белорусские писатели-юбиляры».

ФОТО

22 верасня Наталля Расціславаўна Сычэўнік у рамках Тыдня роднай мовы запрасіла вучняў V класаў на інтэрактыўную гульню-віктарыну «Кола загадак». Дзеці цікава і весела правялі час, атрымалі новыя веды, а найбольш актыўныя вучні – яшчэ і салодкія пачастункі.

ФОТА

У сераду, 21.09.2022 года, ў гімназіі прайшла прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове». Вучні пісалі пажаданні мове, вершы пра родную мову, выказванні. Паштоўкі аформлены маляўніча.

ФОТА

20 верасня вучні IX класаў гімназіі прынялі ўдзел у квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа!”, якую правяла Наталля Расціславаўна Сычэўнік ў межах Тыдня роднай мовы. Пераадольваючы адзін прыпынак за другім, дзевяцікласнікі паказалі добрае веданне беларускіх народных казак, загадак, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў, а таксама прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе, актыўнасць і імкненне да перамогі.

ФОТА

З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Настаўнікі і вучні гімназіі далучыліся да святкавання.

На працягу тыдня запланавала многа мерапрыемстваў.

У першы дзень,19 верасня, на 1 паверсе быў прадстаўлены ўзор стварэння інтэрактыўнага воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”. Вучням гімназіі прапанавана паўдзельнічаць у праекце і пазней прадставіць свае ўласныя воблакі слоў. Мэта такой працы – узбагаціць родную мову, пашырыць слоўнікавы запас, развіць цікавасць да беларускага слова.

ФОТА

16 верасня, напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, вучні гімназіі (68 чалавек) прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта. У тэксце расказвалася пра гістарычныя падзеі, звязаныя з вызваленнем і яднаннем народа нашай краіны ў 1939 годзе.

Дзень народнага адзінства - важнае свята для кожнага з нас. І менавіта добрая нагода задумацца пра значэнне памяці і ўласнай гісторыі.

ФОТА

Мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Дзень беларускага пісьменства стаў нацыянальным святам беларусаў. І ў нашай гімназіі таксама на працягу тыдня прайшло шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Выстава “Ад спадчыны да сучаснасці” – сведка таго, што цесная сувязь пакаленняў існавала, існуе і будзе існаваць. Мы павінны ведаць імёны тых людзей, якія адкрылі нам шлях да навукі, і імёны тых пісьменнікаў, якія зацікавілі нас літаратурай. 

ФОТА

Першага верасня вучні VIII класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Добруш - цэнтр свята беларускага пісьменства. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй горада, яго славутасцямі, традыцыямі свята пісьменства.

ФОТА

Вусны часопіс “Вечныя каштоўнасці праз кнігі”, які прайшоў 2 верасня 2022 г., адкрыў вучням VII-х класаў новыя таямніцы жыцця і творчасці славутых людзей.

ФОТА

Круглы стол «Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці” прайшоў 3 верасня у двух аспектах: тэарэтычным і практычным. Вучні X-х класаў гімназіі паказалі свае веды ў галіне гісторыі, мовы, літаратуры. Па выніках 4 практычных тураў, пераможцам стаў Ляцкі Аляксандр.

ФОТА

Інтэрактыўная гульня “Не проста ў словы мы гуляем – на роднай мове размаўляем” вельмі цікава прайшла 3 верасня 2022 г. для вучняў V-VI класаў гімназіі. Пасля напружанай барацьбы перамога дасталася камандзе “Цукеркі”. Прыемна, што і вучні каманды “Рамонкі” таксама паказалі вельмі добрыя веды і на працягу ўсёй гульні ішлінага з невялікім адрывам ад каманды пераможцаў.

ФОТА

Учащиеся VIII «А» класса 3 сентября 2022 г. посетили Волковысскую районную библиотеку, где стали участниками путешествия в прошлое «Жыве ў вяках беларускае слова». Мероприятие было посвящено Дню белорусской письменности и Году исторической памяти.

ФОТО

“Як да нас нас прыйшла книга” – пад такой назвай прайшла 3 верасня ў бібліятэцы гімназіі літаратурна-інфармацыйная гадзіна прысвечаная нацыянальнаму святу – Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы IV-х класаў паслухалі бібліятэкараў і даведаліся, якія былі ў даўніну кнігі, пазнаёміліся з асветнікамі беларускага народа. Яны справіліся з конкурснай праграмай, і паглядзелі прэзентацыяю, з якой даведаліся колькі кніг Францыска Скарыны знаходзіцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Даведаліся якую першую кнігу надрукаваў Францыск Скарына, хто быў у даўнія часы настаўніцай, асветніцай і перапісчыцай кніг. Паслухалі пра жыццё Еўфрасінні Полацкай.

ФОТА