Капітан вялікіх падарожжаў

26 мая 2023
Капітан вялікіх падарожжаў

  Пад такой назвай 8 сакавіка ў бібліятэцы прайшла віктарына, прысвечаная 140-гадоваму юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Маўра.  Навучэнцы 5 класаў мала ведалі твораў Янкі Маўра, але бібліятэкар Наталля Міхайлаўна зацікавіла творамі пісьменніка-юбіляра, і ўсе ўдзельнікі віктарыны захацелі прачытаць твор Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, яны хваляваліся за цяжкі лёс  гэтага літаратурнага героя.  Пяцікласнікі былі ўпэўнены, што  Янка Маўр многа падарожнічаў, таму і напісаў шмат кніг пра падарожжы ў іншыя краіны, але даведаўшыся, што пісьменнік нікуды не выязжаў з сваёй краіны, яны вельмі здзівіліся. Янкі Маўра - гэта класік  беларускай дзіцячай літаратуры, пісьменнік-наватар, добра вядомы ўсім беларусам, не толькі як пісьменнік, але і як перакладчык твораў  пісьменнікаў розных краін, на беларускую мову.

 Кавальчук Т.Л.