Конкурс “Гучныя чытанні цікавых беларускіх апавяданняў”

01 января 1970
Конкурс “Гучныя чытанні цікавых беларускіх апавяданняў”

24 лютага ў бібліятэцы гімназіі для навучэнцаў IV-V класаў адбыўся конкурс “Гучныя чытанні цікавых беларускіх апавяданняў”, прысвечаны Дню роднай мовы. Мерапрыемства пачалося з гутаркі пра значнасць матчынага слова ў жыцці кожнага чалавека. Пасля ўдзельнікі спаборнічалі ў выразным чытанні беларускіх твораў. І месца атрымала Шаўчук Каця (IV”В”клас), ІІ месца ў Спарнюк Міланы (IV ”А”клас), ІІІ месца падзялілі паміж сабой Стоцкая Адэліна (V ”В”клас), і Машавец Марыя ( IV “В”клас). Віншуем пераможцаў!!!