Літаратурная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю беларускага пісьменніка

30 октября 2024
Літаратурная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю беларускага пісьменніка

Літаратурная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю беларускага пісьменніка
Артура Вольскага для вучняў IV-V класаў прайшла 5 кастрычніка ў бібліятэцы.
На мерапрыемстве бібліятэкар Рачок Н.М. расказала пра цікавыя творы знакамітага беларускага пісьменніка Артура Вольскага, асабліва ім спадабалася казка “Сцяпан – Вялікі Пан”. З кніг пісьменніка навучэнцы даведаліся пра жывёл Беларусі, і даведаліся, якая багатая была наша краіна даўней. Дзеці зразумелі, што лясных жывёл трэба ахоўваць, каб яны жылі, размнажаліся і здзіўлялі і радавалі нас. Кнігі Артура Вольскага вам раскажуць, які быў разнастайны раслінны і жывёльны свет. Колькі цэнных жывёл і рэдкіх раслін мы страцілі, а колькі яшчэ страцім, калі не будзем вывучаць. Трэба чытаць кнігі і ведаць і любіць свой родны край і яго прыродныя рэсурсы.