Мудрыя парады беларускіх класікаў.
Пад такой назвай прайшоў у бібліятэцы 22 лютага літаратурны турнір, прысвечаны дню роднай мовы. Удзельнічалі ў турніры навучэнцы VIII-х класаў. У пачатку навучэнцы даведаліся, чым класічная літаратура адрозніваецца ад сучаснай беларускай літаратуры. Класікай называюць самыя лепшыя, карысныя, цікавыя творы, створаныя на працягу некалькіх вякоў. Гэта кнігі, без якіх нельга стаць культурным чалавекам. І класічную літаратуру можна чытаць і перачытваць усё жыцце, хоць вы і добра ведаеце іх змест. Больш таго, пры кожным новым чытанні класічных твораў яны дастаўляюць усе большае задавальненне, новую прыемнасць. Навучэнцы ўдзельнічалі ў многіх конкурсах: “Дагадайся пра кнігу па яе апісанню”, “Цытату прачытай і твор адгадай”, “Аб чы гаворыць біяграфія пісьменніка-класіка” і іншых. Пераможцам стаў Мельнік Артур з VIII “А” класа, які ўважліва чытае беларускія творы і запамінае іх аўтараў.