Нядзеля дзіцячай кнігі крочыць па бібліятэках Ваўкавышчыны

26 мая 2023
Нядзеля дзіцячай кнігі крочыць па бібліятэках Ваўкавышчыны

          Кніга – мудры дарадчык і сябар, за гэта мы іх і любім, яны нас вучаць мудрасці і дабрыні, і даюць шмат новых ведаў.  Кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца і асвойвае прафесію, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну. У кожнага ёсць любімы пісьменнік і любімая кніга, якую хочацца чытаць і перачытваць. Пра гэта ўсё даведаліся наведвальнікі бібліятэкі, калі праводзіліся мерапрыемства на Нядзелю дзіцячай кнігі. Кнігі, як і людзі маюць сваю прапіску, іх у бібліятэцы шануюць і берагуць, і яны ў нашым жыцці займаюць значнае месца. Кнігі сваёй шчырасцю і праўдзівасцю абуджаюць у людзей  добрыя пачуцці і робяць іх сэрцы мяккімі і спачувальнымі. Кожны чытач ад любой кнігі атрымоўвае новую інфармацыю, перажывае, разважае, адчувае.

    Нядзеля дзіцячай кнігі ў нашай бібліятэцы пачалася фестывалем лепшых чытачоў 1-х класаў “Мае любімыя першыя кнігі”, і на якім яны паглядзелі парад літатарурных герояў. На свята кнігі да маленькіх чытачоў завіталі і раказалі пра сябе: Дюймовачка, Золушка, Незнайка, Знайка, Мальвіна, сестріца Алёнушка, брацец Іванушка і многа іншых герояў. Для першакласнікаў былі цікавыя конкурсы, дзе трэба было адгадаць які казачны герой мог ім прыслаць тэлеграму, па апісанні трэба было адгадаць казку, а па героях казачныя аповесці. І лепшыя чытачы ў парадунак атрымалі салодкія прызы і кнігі. Далей у бібліятэцы праводзіўся цікавы час паэзіі “Знакамітыя паэты ваўвавышчыны”, на які ў бібліятэку была запрошаная паэтэса Галіна Іванаўна Смок, якая чытала прыгожыя вершы пра прыроду ў розныя поры года. Наступны дзень таксама чытачоў чакалі сюрпрызы: квэст-гульня “Кнігі-юбіляры 2023 года”, пра гэтыя кнігі вучні 2-3 класаў расказвалі і нават іх знаходзілі самі на кніжных стэлажах і полках. Пераможцы таксама былі узнагароджаныя. А літаратурны час “Вершы, якія лёгка запамятаць”, пазнаёміў навучэнцаў 4-х класаў з цікавымі творамі: баснямі, казкамі, вершамі Сяргея Міхалкова з нагоды яго 110-годдзя. Выявілася, што лепш за ўсіх навучэнцаў гэтыя творы  ведалі Шашук Алеська з 3 “В” класа і Янушка Валерыя з 4 “В” класа. Яны атрымалі ў падарунак кнігі і шакаладкі. У пятніцу навучэнцы 3-5 класаў працавалі над онлайн-гульнёй “Прачытаў кнігу падзяліся з сябрам”, і “Суперчытач года” для 6-х класаў, і конкурс малюнкаў “Мой любімы казачны герой”.  А завяршыць  Нядзелю дзіцячай кнігі лялечны спектакль для навучэнцаў 1-х класаў “Пусть мир будет в мире всегда и везде”. Мэты і задачы прыхіліць да чытання кніг; выхоўваць любоў да  народных і літаратурных казак; развіваць актыўнае маўленне дзяцей праз выкарыстанне вуснай народнай творчасці бібліятэкары выканалі. Навучэнцы кожны дзень наведваліся ў бібліятэку, і бралі чытаць кнігі, а гэта самая галоўная мэта Нядзелі – рэклама кніг і чытання ў цэлым.

Загадчык біліятэкі ГУА “Гімназія №2 Г. Ваўкавыска”

Кавальчук Тэрэза