Самая прыгожая, таму што родная!

26 мая 2023
Самая прыгожая, таму што родная!

Пад такой назвай да Сусветнага Дня роднай мовы ў бібліятэцы ў суботу 25 лютага было праведзена падарожжа ў беларускую мову. Вучні, якія сабраліся на мерапрыемства былі падзелены на тры каманды.  Спачатку бібліятэкар Наталля Міхайлаўна  расказала пра свята роднай мовы, і пра пісьменнікаў, якія многа сваіх твораў прысвяцілі роднай мове. Затым удзельнікі  мерапрыемства пачалі актыўна ўдзельнічаць у конкурсах. У  конкурсе “Выразнае чытанне”, лепш за ўсіх чытала верш Масюк Таццяна  вучаніца 7 “А” класа. А ў конкурсе “Прыказкі і прымаўкі – мудрай мовы прывязкі” перамаглі вучні з 5 “В” класа, лепш за ўсіх адказвала Ерамеевіч Марыя вучаніца  5 “В” класа. У конкурсе: “Шыфравальшчык” пераможцамі сталі вучні з 5 “А” класа:  Валадось Аляксандра, Кубіцкі Даніла і Баглай Маргарыта. У канцы быў конкурс: “Пераклад з рускай на беларускую мову”, дзякуючы гэтаму конкурсе наперад выйшла каманда дзяўчынак 7 “А” класа, і атрымала перамогу ў мерапрыемстве, за што атрымалі салодкія прызы. А самай актыўнай удзельцай конкурснай праграмы была Дубіцкая Алёна.

Кавальчук Т.Л.