Сустрэча чытачоў з аўтарам песні “Ода Волковыску»

26 мая 2023
Сустрэча чытачоў з аўтарам песні “Ода Волковыску»

  У рамках  Нядзелі дзіцячай  кнігі  ў  бібліятэцы 28 марта адбылася сустрэча з паэтэсай двух зборнікаў,  аўтарам песні “Ода Волковыску» - Галінай Іванаўнай Смок. “Знакамітыя паэты Ваўкавышчыны” - пад такой назвай прайшло ў бібліятэцы мерапрыемства для 2-6-х класаў. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Падпісана рукою аўтара”, дзе знаходзіцца ўжо многа зборнікаў - падарункі бібліятэцы. На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з усімі зборнікамі  таленавітай паэтэсы, а таксама з кнігамі другіх знакамітых паэтаў Ваўкавыска. Дзеці ўважліва слухалі душэўныя вершы пра прыроду ў розныя пары года, якія чытала ім паэтэса. Галіна Іванаўна расказала дзецям пра дзяцінства і творчы шлях, пра тое, як ёна выпадкова  напісала свой першы верш. Яна яго пісала не для чытачоў, а для сваёй ўнучкі, якой трэба было па літаратуры скласці верш. Гэты верш атрымаўся цудоўным, таму настаўніца запыталася, ці хто ёй дапамагаў, і ўнучка чэсна прызналася, што бабуля. Далей вучні даведаліся, што Анёл-захавальнік павінен быць у кожнага чалавека, і  Галіна Іванаўна ён часта выратоўваў ад бяды, пагэтаму пра гэта яна напісала цікавы верш.

  Нямнога ў нашым горадзе знойдзецца такіх таленавітых, адказных, актыўных людзей, а прачытаць іх вершы мы можам ў зборніку пра паэтаў ваўкавышчыны: “Люблю цябе, мая старонка”.  Хочацца пажадаць Галіне Іванаўне, каб ён яшчэ доўга нас дзівіла і радавала сваімі новымі вершамі, сур’ёзнымі песнямі. Дзень паэзіі прайшоў у цёплай абстаноўцы, вучні самі пажадалі чытаць вершы  з зборніка “Выбар”, які паэтэса парарыла бібліятэцы. Лепш за усіх гэта атрымоўвалася ў вучняў: Русенкі Аляксандры, Тарабаш Лізы з 6 “А” класа; Шэшаль Алесі, Паракель-Календы Эміліі з 3 “В” класа, і Казак Міланы з 4 “В” класа. Гэтыя дзяўчынкі самі спрабуюць пісаць вершы.

 На Нядзелі дзіцячай кнігі вучняў чакаюць яшчэ многа цікавых падзей, гульняў, квэстаў і другіх  мерапрыемстваў.

Загадчык біліятэкі ГУА “Гімназія №2 Г. Ваўкавыска”

Кавальчук Тэрэза