Пад такой назвай прайшоў 17 мая ў бібліятэцы паэтычны конкурс паэзіі
для вучняў II-III класаў, які быў прысвечаны Дню сям’і. Сям’я – самае дарагое для кожнага чалавека! Кожны чалавек ганарыцца сваёй сям’ёй. У кожнай сям’і пануе каханне і згода, культура, парадак і спакой. Сям’я – гэта не толькі тыя людзі, якія жывуць разам, але і ўсе сваякі, дзядзькі і цёткі, бабулі і дзядулі, стрыечныя сёстры і браты. Словам, усе блізкія людзі, якія турбуюцца аб кожным, аб’ядноўваюцца аднолькавымі інтарэсамі і гатовы раздзяліць з табою і радасць, і гора.
Пра гэта даведаліся дзеці і паслухалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў, якія яны адрасуюць сваім бацькам, дзядулям, бабулям. Творы, розныя па інтанацыйным гучанні, прачыталі дзяўчынкі з V “В” класа, якія займаюцца ў гутрку па інтарэсах “Чароўны куфэрак”. Затым быў паэтычны конкурс, і кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш пра сям’ю. Прозвішчы пераможцаў выразнага чытання: Раманчык Анна (II “А” клас); Рыжко Арсеній (II “А” клас).#gimn2volk