“У вашых сэрцах нашы творы”

03 января 2024
“У вашых сэрцах нашы творы”

21 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “У вашых сэрцах нашы творы” для вучняў III - IV класаў. Мерапрыемства было прысвечана 110-годдзю вядомай беларускай пісьменніцы Эдзі Агняцвет. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Агняцвет – паэтэса дзяцінства” і даведаліся, што Эдзі Агняцвет напісала свой першы верш, калі вучылася ў 5 класе. Яна пісала свае творы для дзяцей і дарослых, але ўсё ж больш для дзяцей, менавіта таму яе часта называлі паэтэсай дзяцінства. Яна ведала, што гэта нялёгкая і ганаровая справа – пісаць для дзяцей, і яна старалася, каб маленькім чытачам яе творы былі зразумелымі, і прыемнымі. Вершы Эдзі Агняцвет напісаны з мацярынскай любоўю, цеплынёй і адказнасцю за кожны свой верш, за кожны паэтычны радок. Яна натхняе юных чытачоў слухаць музыку лесу, любавацца роднымі краявідамі, пяшчотна адносіцца да сваіх меншых братоў, не скардзіць сяброў, слухаць парады бацькоў і нават высмейвае дрэнныя звычкі дзяцей.
Вучні III - IVкласаў паглядзелі прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях паэтэсы, і вядучая гадзіны паэзіі, Наталля Міхайлаўна, дала заданне дзецям прачытаць вершы Эдзі Агняцвет. У гэтым конкурсе прынялі ўдзел усе прысутныя, і пераможцамі былі Антуф’ева Ліза з IV “А” класа (І месца); Губіч Мілана з IV “Г” класа (ІІ месца); Шупеня Аляксандр з III “В” класа (ІІІ месца). Пераможцы атрымалі салодкія прызы.