Пад такой назвай на гэтай нядзелі навучэнцы 3 і 5 класаў паслухалі мерапрыемства пра горад Ваўкавыск. Яны даведаліся, што важнай славутасцю горада Ваўкавыска, якая можа прыцягнуць турыстаў, з’яўляецца сядзібны дом канца XVIII стагоддзя, у якім ў 1812 годзе размяшчалася штаб-кватэра Баграціёна. Цяпер там знаходзіцца музей, у якім можна сваімі вачыма ўбачыць гістарычныя рэчы, а таксама ваенныя: ружжа, каскі, баклажкі, планшэты і многа іншых цікавых рэчаў. Непадалёку ад музея імя Баграціёна, на ўскрайку горада ўзвышаецца знакамітая Швецкая гара. З летапісу можна даведацца што першыя пасяленні размяшчаліся на Швецкай гары і Замчышчы. У кожнага чалавека есць свае любімыя, чароўныя для яго сэрца мясціны, куточкі прыроды, куды яго цягне як магнітам кожныя выхадныя і святочныя дні. Адной з такіх мясцін з’яўляецца - Замкавы лес. Самы чароўны і прыгожы гэта - Замкавы лес, таму напэўна, ён лічыцца рэспубліканскім біялагічным заказнікам. Сустракаюцца там занесеныя ў Чырвоную кнігу РБ: рысь, барсук, пустэльга, чорны бусел і інш. Гэты прыгожы Замкавы лес помніць страшныя гады ваеннага ліхалецця, таму што ён цягнецца аж да некалі такой жа прыгожай вёскі Шавулічы, якую фашысты спалілі цалкам. Наш горад самы прыгожы і цудоўны на зямлі.