Знакамітыя паэты ваўкавышчыны!

29 марта 2025
Знакамітыя паэты ваўкавышчыны!

       Пад такой назвай прайшла 27 сакавіка гадзіна паэзіі літаратурная для навучэнцаў 3-6-х класаў прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі. Навучэнцы пазнаёміліся з творчасцю паэтаў-землякоў у творах якіх напісана пра малую радзіму, пра яе прыгожую прыроду, і пра нашу цудоўную краіну. Пазнаёміліся з кніжнай выставай “Падпісана рукою аўтара”, дзе знаходзіцца вельмі многа кніг, якія бібліятэцы  падарылі паэты ваўкавышчыны.

   “Ваўкавыская зямля, як і наша цудоўная краіна, вельмі багата таленавітымі людзьмі, і менавіта паэтамі, і  сёння вы ў гэтым пераканаецеся. Мы з вамі сустрэліся ў бібліятэцы, каб пазнаёміцца з творчасцю знакамітых паэтаў ваўкавышчыны: Вячаслава Мікалаевіча Макуця,  Марыны Бабіч, Мікалая Пятровіча Іваноўскага, Валянціна Хмары. З некаторымі паэтамі вы ўжо сустракаліся на нашых мерапрыемствах. Усе гэтыя паэты праслаўляюць нашу Радзіму, тыя мясціны знакамітыя, якія вы ўсе ведаеце, па якіх не раз вандравалі, крочылі і адпачывалі”. Такімі словамі пачалося мерапрыемства загадчыца бібліятэкі Кавальчук Т.Л. Навучэнцы паслухалі біяграфіі паэтаў ваўкавышчыны, выразна  і прыгожа чыталі іх вершы. Пераможцамі конкурса “Выразнае чытанне вершаў знакамітых паэтаў ваўкавышчыны” сталі: Лабаноўская Валерыя (5 “Б” клас), Гірэйка Ярык  (3“Б” клас), Машавец Марыя  (5 “В” клас). Пераможцы таксама былі ўзнагароджаныя.