Адкрыты факультатыўны занятак "Вытокі роднай мовы"

29 января 2024
Адкрыты факультатыўны занятак

12 снежня ў II"Б" класе Хілюта І.Э. правяла адкрыты факультатыўны занятак "Вытокі роднай мовы".
Вучні адправіліся ў "падарожжа" на луг, каб пазнаёміцца з назвамі жывёл, якія там жывуць. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, слухалі апавяданні, разгадвалі загадкі, глядзелі відэафрагмент, выконвалі шмат іншых цікавых заданняў, якія садзейнічалі добраму засваенню слоў новай тэматычнай групы.