Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…
Гэтыя радкі Янкі Купалы ведае кожны, хто хоць раз адчуваў сэрцам, што такое Радзіма. Сёння ў нашым чэленджы гучыць легендарны верш “Спадчына” .
Для нас яго чытаюць тыя, хто штодня вучыць любіць роднае слова, беражэ традыцыі і перадае веды новым пакаленням, — педагагічны калектыў гімназіі на чале з дырэктарам .
Гэты твор — не проста паэзія. Гэта голас нашай зямлі, які гучыць у шэлесце вераснёўскага лесу, у клёкаце бусла на ліпе і ў тым старым амшалым тыне, што лёг ля вёсак покатам . Сімвалічна, што менавіта “Спадчына” гучыць у выкананні тых, хто фарміруе будучыню краіны, бо сапраўдная спадчына жыве, пакуль яе берагуць і перадаюць.
Слухаем і пазнаём сваё. 🇧🇾
#gimn2volk