"Самы разумны"

09 сентября 2024

6 верасня ў межах Тыдня беларускага пісьменства вучні X  і XI класаў сустрэліся на турніры эрудытаў "Самы разумны".  Падчас турніра жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў. Старшакласнікі  разгадвалі загадкі з хітрынкай, тлумачылі фразеалагізмы і  знаходзілі іх адпаведнікі ў рускай мове, расшыфроўвалі прыказкі, знаходзілі назвы раслін у крыжаванцы, адгадвалі рэбусы. Удзельнікі атрымалі задавальненне ад цікавага мерапрыемства і прадэманстравалі  выдатнае веданне беларускай мовы і культуры.