5 верасня для вучняў VIII - IX класаў у рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку прайшло падарожжа "У гісторыю беларускай кнігі". Вучні даведаліся гісторыю Свята беларускага пісьменства, гісторыю беларускай кнігі. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якое ўвасабляе адзінства друкаванага слова і гісторыі нашага народа, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства, далучэнне да духоўных святыняў. Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на інтэлектуальныя пытанні.#gimn2volk