Брэйн - рынг "У свеце роднай мовы"

28 февраля 2024
Брэйн - рынг

Брэйн - рынг "У свеце роднай мовы" прайшоў паміж дзвюма камандамі "Васількі" і "Рамонкі".

Мэта мерапрыемства - спрыяць павышэнню зацікаўленасці ў вывучэнні і авалоданні роднай мовай.

 Адзінаццацікласнікі актуалізавалі веды пра гісторыю беларускай мовы, яе адметнасці. На працягу інтэлектуальнай гульні вучні адгадвалі шарады,  рашалі фанетычныя прапорцыі, прыдумвалі словы з гукаў і літар. Удзельнікі дзвюх каманд давалі дакладныя і правільныя адказы.

Гульня складалася з трох паядынкаў.   Пераможцай стала каманда "Васількі", якая набрала  на 1бал болей правільных адказаў.