Этнаграфічны куточак

28 февраля 2024
Этнаграфічны куточак

Кожны жыхар Беларусі павінен ведаць звычаі і традыцыі свайго народа. Можна пра многае даведацца з твораў мастацкай літаратуры, можна наведваць гурткі такога накірунку або цікавіцца інфармацыяй у інтэрнэце. А можна штогод наведваць знакамітыя славутасці Беларусі. У нашай гімназіі таксама ёсць этнаграфічны куточак, у якім сабраны рэчы нашых продкаў.

21 лютага вучаніца IX"Б" класа Касінская Ганна правяла экскурсію для пяцікласнікаў.

Пазнаёміла з назвамі рэчаў і іх прызначэннем. Многае з убачанага зацікавіла вучняў.

Вельмі хацелася ўсё патрымаць у руках.