Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”

07 сентября 2026
Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”

4 верасня ў гімназіі 2 імя А.В. Гарбатава г. Ваўкавыска прайшла займальная гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Нашы вучні 6-х класаў паказалі, што беларуская мова жыве ў іх сэрцах!

 

🎯 Мэта не простая — паважаць гісторыю, шанаваць мову продкаў і развіваць творчыя здольнасці. Хлопцы разгадвалі філворды, складалі прыказкі, спаборнічалі ў веданні беларускіх песень і традыцый.

 

💬 Вынік: зарад пазітыву, новыя веды і ўсмешкі на тварах! Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і друку — свята, якое нагадвае нам пра сілу роднага слова.