Гульня "Свята роднай мовы"

28 февраля 2024
Гульня

23 лютага пяцікласнікі прынялі ўдзел у гульні "Свята роднай мовы".

Мэта мерапрыемства - садзейнічаць развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў.

Усяго ўдзельнічала пяць каманд: " Агеньчыкі", "Пралеска", "Зорачкі", "Ветразь ", "Знаўцы". Падарожжа па станцыях адбылося ў гульнёвай форме.

З большасцю заданняў вучні справіліся цудоўна. Вельмі творча падышлі дзеці да задання на станцыі

"Фразеалагічная". Яны з дапамогай жэстаў, мімікі і рухаў паказвалі фразеалагізм. Каб справіцца з такім заданнем, трэба ведаць тлумачэнне фразеалагізма.

Цяжэй прыйшлося на станцыі "Перакладчыцкая". Тут многіх падвяла памяць.

Больш за ўсіх балаў у гульні набрала каманда "Знаўцы". Віншуем!!!