Інтэлектуальна- пазнавальная гульня "Зямля бацькоў - мая зямля"

28 февраля 2024
Інтэлектуальна- пазнавальная гульня

23 лютага для вучняў VI-ы класаў прайшла інтэлектуальна- пазнавальная гульня "Зямля бацькоў - мая зямля". Дзеці  з задавальненнем адказвалі на пытанні аб вядомых людзях Беларусі, успаміналі гістарычныя факты, культурныя і геаграфічныя асаблівасці нашай краіны, вызначалі значэнне беларускіх слоў. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай сяброўскай абстаноўцы, а каманда- пераможца "Бульбашы" атрымала салодкія пачастункі.