Інтэлектуальная гульня-віктарына "Інтэлектуальны вінегрэт"

28 февраля 2024
Інтэлектуальная гульня-віктарына

21 лютага у рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры праведзена інтэлектуальная гульня-віктарына "Інтэлектуальны вінегрэт" для вучняў X класаў, якая выявіла  самых кемлівых і дапытлівых з іх. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды "Бульба", "Родная мова"і "Бульбазаўры". Грунтоўныя веды, уменне працаваць у камандзе прадэманстравалі дзесяцікласнікі  падчас конкурсаў  "Размінка", "Перакладчыкі", "Конкурс капітанаў", "Фразеалагізмы", "Загадкі", "Міфалогія і фальклор",  "Пазнай і раскажы". Перамогу атрымала каманда "Бульбазаўры".