Ода каханню і роднаму слову: гісторыя сям'і Сямак

19 февраля 2026
Ода каханню і роднаму слову: гісторыя сям'і Сямак

18 лютага ў Купалаўскім тэатры ў Мінску адбылося цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, — «Ода беларускай жанчыне». Ганаровая місія прадстаўляць Гродзенскую вобласць на гэтым свяце была даверана нашай сям’і Сямак. Са сцэны легендарнага тэатра сям'я прачытала аўтарскі верш «Шчасце», які глава сям’і Віктар прысвяціў сваёй жонцы Наталлі.  Сям’і была ўручана Падзяка ад Беларускага саюза жанчын.