Турнір "Знаўцы роднай мовы"

21 февраля 2024
Турнір

Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я - падданы беларускіх слоў,

Тых, да якіх Радзіма прычасціла.   

Н. Гальпяровіч.                          

Такімі цудоўнымі словамі для вучняў VIII класаў пачаўся турнір "Знаўцы роднай мовы" ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучням былі прапанаваны розныя конкурсы: "Кемлівыя філолагі", "Залацінкі роднай мовы", "Перакладчыкі" і другія. Была праведзена літаратурная віктарына. Праз гульню развівалі лагічнае мысленне, кемлівасць, цікавасць да роднай мовы.