ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ!

23 февраля 2026
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ!

❗️У мерапрыемстве пад  назвай "ОДА БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЕ" удзельнічала сям'я  нашага педагога.

 Наталля і Віктар Сямак маюць трох сыноў, каханне і павагу у адносінах, дабрабыт і лад у доме. Іх старэйшы сын Максім ужо стварыў сваю сям'ю і таксама педагагічную.

Але зараз аповед Віктара Сямака і яго ОДА ЛЮБАЙ ЖОНЦЫ НАТАЛЛІ.

18 лютага для гэтай сям’і стаў па-сапраўднаму асаблівым днём. Яны атрымалі ўнікальную магчымасць прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім мерапрыемстве, прысвечаным Дню родной мовы.

Вечар, арганізаваны Беларускім саюзам жанчын, адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. Імпрэза прайшла пад назвай “Ода беларускай жанчыне".