Сёння ў гімназіі прайшла акцыя "Купон настаўніцкай шчодрасці". Правядзенне такой цікавай і карыснай акцыі было цяжка не заўважыць . Каб атрымаць чароўны "Купон настаўніцкай шчодрасці", вучням давялося дакрануцца да жывой крыніцы роднага слова. Больш актыўнымі былі вучні 5-7 класаў. З іх вуснаў гучалі вершаваныя радкі, прыказкі, выслоўі пра родную мову. А цікавасць узрастала, калі дзеці выбіралі купон і агучвалі напісанае. Усе засталіся задаволеныя. Некаторыя ўжо сёння выкарысталі свае купоны на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Спадзяёмся, што цікавасць да роднай мовы ў гімназістаў будзе толькі расці!