Тыдзень роднай мовы і літаратуры працягваецца. Сёння шасцікласнікі правялі акцыю "У госці да пачаткоўцаў". Мэта мерапрыемства - пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў, папулярызацыя беларускай мовы. Вельмі ўважліва і актыўна хлопчыкі і дзяўчынкі стараліся адказваць на пастаўленыя пытанні. Вучні яшчэ мала часу вывучаюць родную мову, але ўжо большасць з іх ведае многа беларускіх слоў. Некаторыя сустрэліся і з цяжкасцямі пры адказах. Але ў іх усё наперадзе!
Напрыканцы шасцікласнікі падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам закладкі з перакладам слоў з рускай мовы на беларускую.