Сёння ў нашай гімназіі прайшоў яркі міні-канцэрт «Беларусь ты мая!», які даў старт тыдню, прысвечанаму беларускай мове.
Вучні V “Г” класа па-сапраўднаму здзівілі! 🔥 Яны з вялікім задавальненнем чыталі вершы, спявалі душэўныя песні на роднай мове. А сапраўдным упрыгожваннем свята стала беларуская полечка на баяне ў выкананні Кірыла Бебеха. Вось гэта талент! 👏
#gimn2volk