Камандная інтэрактыўная гульня "Скарбонка роднай мовы"

24 февраля 2025
Камандная інтэрактыўная гульня

18 лютага вучні XI класаў прынялі ўдзел  у каманднай інтэрактыўнай гульні "Скарбонка роднай мовы", якая была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова. Адзінаццацікласнікі паказалі  добрае веданне этнаграфіі,   беларускіх традыцый і фальклору. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і зладжана. Кожны ўдзельнік яшчэ глыбей зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў ёй захавалася гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.