Кнігі, да якіх мы так прывыклі сёння, не заўсёды былі такімі, якімі мы іх бачым. Ці задумваліся вы, як выглядалі старажытныя бібліятэкі, на чым пісалі нашы продкі? Адказам на гэтыя пытанні стала мерапрыемства "З гісторыі кнігі", якое сёння прайшло для вучняў 10 класаў. Вучні мелі магчымасць адправіцца ў займальнае падарожжа праз стагоддзі, каб прасачыць эвалюцыю кнігі ад старажытных часоў да сучаснасці.