18 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася інтэрактыўная гульня “Мова родная — мова модная” для вучняў 5-х класаў. 🗓️✨
Мэта мерапрыемства —нагадаць пра прыгажосць і багацце беларускай мовы ў сучасным фармаце. Падчас гульні школьнікі змаглі праверыць свае веды, праявіць кемлівасць і камандны дух.
Усе ўдзельнікі атрымалі задавальненне і зарадзіліся пазітыўным настроем. Верым, што пасля такіх мерапрыемстваў родная мова сапраўды становіцца бліжэйшай і “маднейшай”! 🥰
А як вы лічыце, ці модна размаўляць па-беларуску? Пішыце ў каментарыях 💬
#мовамодная #роднаямова #тыдзеньбеларускаймовы #5клас