Тыдзень роднай мовы ў самым разгары! 🇧🇾📚

20 февраля 2026
Тыдзень роднай мовы ў самым разгары! 🇧🇾📚

20 лютага вучні 8 класа далучыліся да святкавання Тыдня беларускай мовы. Для іх была арганізавана пазнаваўчая гульня-віктарына “Зямля бацькоў - мая зямля”. 🙌

Вось так цікава і карысна мы правялі час: адказвалі на пытанні, спаборнічалі ў веданні гісторыі і традыцый, паглыбляліся ў мінуўшчыну і сучаснасць нашай роднай Беларусі. Вучні паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі! 🧠🍂

Дзякуй усім за ўдзел і любоў да роднага слова! ❤️Лепшыя знаўцы традыцый і культуры беларусаў атрымалі салодкія пачастункі, на якіх надрукаваны беларускія словы❤️

 

Хэштэгі:

#тыдзеньбеларускаймовы