У першы дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры была праведзена віктарына "Не маўчы па - беларуску" для вучняў VII "В"класа, якая складалася з III тураў. Зусім няпроста было ўспомніць словы па малюнку, не дапамагалі нават падказкі.
У II туры больш актыўна і зацікаўлена даваліся адказы на пытанні віктарыны. Здаецца прасцей, калі ёсць варыянты адказаў, але і тут многія вучні сустрэлі цяжкасці.
Былі самымі актыўнымі і далі больш правільных адказаў Еремеевіч Марыя, Данілаў Аляксей, Пачэкута Анастасія, Новікаў Кірыл і Іўко Ефім.
Правядзенне віктарыны накіравана на папаўненне слоўнікавага запасу, развіццё маўлення і актывізацыю пазнавальнай актыўнасці вучняў.#gimn2volk