Выстава "Каханне - гэта самая прыгожая мова".

19 февраля 2026
Выстава

17-18 лютага ў фае гімназіі на 2 паверсе была прадстаўлена выстава "Каханне - гэта самая прыгожая мова".

Для кожнага чалавека  КАХАННЕ - вельмі глыбокая тэма для разважанняў. Багатая спадчына твораў пра каханне ў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Адны з іх пісалі пра ўласны вопыт, другія перажывалі страчанае каханне,  нехта з іх і двойчы кахаў, а хтосьці набываў мудрасць кахання з літаратуры.

Разам з адзінаццацікласнікамі ўспомнілі выказванні вядомых паэтаў і паразважалі.

 Вучні знаходзяцца на парозе дарослага жыцця, і іх спроба зразумець прыроду кахання праз літаратуру — гэта сапраўдны дотык да «самай прыгожай мовы».

Яны прыйшлі да высновы, што каханне —  гэта самае галоўнае  пачуццё, якое не патрабуе перакладу. Яно зразумелае ўсім, яно натхняе на подзвігі, на стварэнне шэдэўраў і робіць чалавека лепшым. І менавіта літаратура дае нам магчымасць пражыць тысячы жыццяў і адчуць каханне разам з яе героямі, каб лепш зразумець уласнае сэрца.