Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства.
Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў.
У 2025 г. свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць горад Ліда Гродзенскай вобласці.
Вучні VIII класаў гімназіі таксама далучыліся да святкавання Дня беларускага пісьменства і друку. 6 верасня васьмікласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Хачу ўсё ведаць", падчас якой прадэманстравалі трывалыя веды ў этнаграфіі, фальклоры, беларускай лексіцы і літаратуры.#gimn2volk