Літаратурная гадзіна “Не толькі ў госці чакае цябе прырода” была праведзена 1 лютага ў бібліятэцы для навучэнцаў III-х класаў. Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. Навучэнцы III-х класаў адказвалі на пытанні па апавяданнях з кнігі “Хатняе зайчанё”, удзельнічалі ў конкурсе “Лепшае і выразнае чытанне апавяданняў Івана Навуменкі”. А на заканчэнне дзяўчынкі з лялечнага гуртка па інтарэсам “Цудоўны куфэрак” паказалі дзецям сцэнкі з твораў пісьменніка на экалагічную тэму. Пераможцамі конкурсаў сталі: Рашчэўскі Максім (III “А” клас), Базыльчык Ксенія ( III“В” клас). Віншуем!!! #gimn2volk