Літаратурная гадзіна, прысвечаная 90-годдзю беларускага пісьменніка Івана Сяркова

13 января 2024
Літаратурная гадзіна, прысвечаная 90-годдзю беларускага пісьменніка Івана Сяркова

Сяркоў і яго жывучыя хлопчыкі … Пад такой назвай ў бібліятэцы ў суботу 13 студзеня была праведзена літаратурная гадзіна, прысвечаная 90-годдзю беларускага пісьменніка Івана Сяркова. Удзельнікі мерапрыемства – вучні VІ класаў – паглядзелі прэзентацыю, якая дапамагла ім пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Бібліятэкар Наталля Міхайлаўна прадэманстравала кнігі пісьменніка, якія ёсць у фонде бібліятэкі: “Мы з Санькам у тыле ворага”, і “Мы – хлопцы жывучыя”. Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся, што Іван Сяркоў пісаў свае творы толькі на роднай мове. Бібліятэкар расказала пра тое, чым захапляюць дзяцей творы пра Вялікую Айчынную вайну. Чытаючы гэтыя кнігі, можна разам з пісьменнікам прайсці па дарогах вайны, перажыць усе тыя пачуцці, якія ахоплівалі герояў.Затым навучэнцы ўдзельнічалі ў віктарыне, а ў канцы літаратурнай гадзіны паглядзелі цікавыя эпізоды з кінастужкі, якая мае такую ж назву як і кніга: “Мы з Санькам у тыле ворага”.