“Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца”

05 ноября 2023
“Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца”
Літаратурна-экалагічная гадзіна для навучэнцаў VI “Б” і IX “Б” класаў.

  Кожны год прыходзіць вясна, ажывае родная наша прырода, і менавіта ў такую цудоўную вясеннюю пару года мы ўспамінаем страшную трагедыю – аварыю на Чарнобыльскай АЭС. Гэты дзень 26 красавіка 1986 года раздзяліў жыццё многіх людзей з розных краін на дзве часткі: да Чарнобыльскай аварыі і пасля Чарнобыльскай аварыі. Прайшло 35 гадоў, але памяць жыве ў сэрцах людзей. Гэта страшная Чарнобыльская трагедыя перавярнула жыццё міліёнаў людзей, узрушыла іх сэрцы і душы. Для кагосьці гэтая страшная Чарнобыльская трагедыя стала даўняй і забылася, а для многіх людзей яна пастаянна ў іх думках і сэрцах, яны не могуць яе забыць хоць вельмі хацелі б, таму што іх родныя з-за гэтай бяды ляжаць на могілках, куды яны пастаянна ходзяць з слязамі на вачах, і з кветкамі ў руках. Дзесяткі і сотні тысяч ліквідатараў, і іх родных будуць пра гэтую бяду вечна помніць і вечна пакутаваць. Пра гэта і пра многае іншае даведаліся навучэнцы VI “Б” і IX “Б” класаў на літаратурна-экалагічнай гадзіне “Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца”. Навучэнцы пазнаёміліся з кнігамі з кніжнай выставы “Через книгу в память и сердце”. Яны паслухалі аб кнігах пра страшную аварыю на Чарнобыльскай АЭС, і паслухалі ўрыўкі з цікавых кніг пра Чарнобыльскую трагедыю: Ніны Рыбік “Эвакуацыя”, Івана Шамякіна “Злая зорка”, Івана Пташнікава “Львы”, Андрэя Федарэнкава “Бляха”.

  Пасля мерапрыемстваў ў бібліятэцы было мнагалюдна, навучэнцы раглядвалі ўнікальны альбом “Чарнобыль”, які падарыла бібліятэцы лепшая наша чытачка, ужо выпускніца нашай гімназіі Гарбун Валерыя. Альбом вельмі вялікіх памераў і вельмі цяжкі, як і тое цяжкае гора, якое прыйшлося перажыць людзям, якія адлюстраваны на здымках на старонках гэтага альбома. У ім некалькі раздзелаў: прырода, народ, гісторыя, чалавек. Старонкі ў гэтым альбоме глянцавыя і пераважна чорнага колеру, а літары на ім надрукаваныя чырвонага колеру. Здымкі паказваюць, што не толькі людзі і жывёлы мучаліся і пакутавалі, але нават і сама прырода. Нашы чытачы даведаліся, што нават цяпер, праз 35 гадоў на могілках на Радуніцу збіраюцца людзі. У Зоне гэты Дзень памінання памерлых стаў сімвалам мужнасці, еднасці і моцы беларускага народа. Прыбіраюць магілы, моляцца, вешаюць на крыжах новыя ручнікі, запальваюць свечкі. А пасля памінальнай трапезы, людзі спяшаюцца наведаць свае, забытыя і апусцеўшыя многа гадоў назад, хаты. З якіх яны па хуткаму з’ехалі, думаючы што на дзве нядзелі, менавіта так ім гаварылі старшыні сельсаветаў, а як аказалася назаўсёды.

  Сёння кожны чалавек і кожнае малое дзіця ведае пра Чарнобыльскую трагедыю, і кожны адчувае смутак і пакуты, і кожны ведае – гэта не павінна паўтарыцца.

 Кавальчук Тэрэза.

Загадчык бібліятэкі ГУА”Гімназія №2 г.Ваўкавыска”